RCA Studio II

Вытворца RCA Corporation[d]
Тып home video game console[d] і гульнявая прыстаўка
Пакаленне second generation of video game consoles[d]
Прададзена штук 64 000
ЦП RCA 1802[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«RCA Studio II» — гульнявая кансоль, распрацаваная кампаніяй RCA і выпушчаная ў студзені 1977 года. Графіка кансолі была чорна-белай і нагадвала графіку больш ранніх сістэм тыпу «Pong». Кансоль не мела джойсціка ці падобнага гульнявога кантролера, замест гэтага ў корпус кансолі былі ўбудаваны дзве 10-кнопкавыя клавіятуры.

Сярод асаблівасцяў кансолі была наяўнасць пяці ўбудаваных гульняў і сілкаванне кансолі праз шнур для падлучэння да антэннага гнязда тэлевізара (сілкаванне і тэлевізійны сігнал падзяляліся ў асобнай прыладзе на канцы шнура). Такі спосаб падлучэння ўжываўся рэдка і пасля не сустракаўся да з’яўлення гульнявой кансолі «Atari 5200».

Кансоль не атрымала камерцыйнага поспеху. На момант выхаду яна ўжо была састарэлай у параўнанні з выпушчанай раней «Fairchild Channel F». Праз дзесяць месяцаў на рынак таксама выйшла яшчэ больш дасканалая кансоль «Atari 2600». Выпуск «RCA Studio II» быў спынены ў 1979 годзе.[1]

Прылада і тэхнічныя характарыстыкі кансолі аналагічныя мікракамп’ютару COSMAC VIP, выпушчанаму тым жа вытворцам у тым жа годзе.

  1. The Dot Eaters — Home Video Game History Архівавана 11 снежня 2007 года.

Developed by StudentB